Ад моцнага сьнегу і дажджу зьнікла электрычнасьць у 523 населеных пунктах у Беларусі

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У большасьці электразабесьпячэньне ўжо аднавілі, але работы працягваюцца.

З 6:00 11 сьнежня да 6:00 12 сьнежня адноўлена электразабесьпячэньне 410 населеных пунктаў па ўсёй Беларусі. На аднаўленчых работах было задзейнічаны 342 чалавекі пэрсаналу і 133 адзінкі тэхнікі, паведаміла «Белэнэрга».

У сувязі зь неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я (моцны сьнег, дождж пры адмоўных тэмпэратурах, наліпаньне мокрага сьнегу на галінкі і правады) днём 11 сьнежня і ноччу 12 сьнежня пэрыядычна ўзьнікалі парушэньні электразабесьпячэньня ў разьмеркавальных электрасетках, пераважна ў Менскай вобласьці.

«Энэргетыкі працавалі і працягваюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Па стане на 6:00 12 сьнежня працягваюцца работы па аднаўленьні электразабесьпячэньня 113 населеных пунктаў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Энэргетыкі робяць усе неабходныя дзеяньні для арганізацыі работ па аднаўленьні электразабесьпячэньня спажыўцоў у максымальна кароткія тэрміны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад сьнегападу ў Беларусі было абясточана 945 населеных пунктаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цяжкая зіма. САЗ чакае, што праз халады свае дамы пакінуць яшчэ 2-3 мільёны ўкраінцаў