Касьмічны карабель Orion, які лятаў да Месяца, вярнуўся на Зямлю. ВІДЭА

Месяц, зьняты камэрай карабля Orion.

Касьмічны карабель Orion, які лятаў да Месяца, вярнуўся на Зямлю. ВІДЭА

Трансьляцыя вялася ў Ютуб-канале NASA:

Карабель быў адпраўлены ў космас 16 лістапада. За тры з паловай тыдні палёту ён праляцеў на мінімальнай адлегласьці ад Месяца, прайшоўшы над месцам пасадкі касьмічнага карабля Apollo-11 у 1969 годзе, абляцеў вакол спадарожніка і дасягнуў самай аддаленай для карабля адлегласьці ад Зямлі — 432 тысяч кілямэтраў.

У палёце ён перадаваў на Зямлю фатаграфіі і відэа высокай якасьці, і вёў прамыя трансьляцыі праз сыстэму далёкай касьмічнай сувязі NASA.

Караблі Orion, паводле плянаў NASA, павінны вярнуць чалавецтва на Месяц. Калі місія першага карабля будзе прызнаная пасьпяховай, у другі палёт вакол Месяца ў траўні 2024 году карабель адправіцца ўжо з чатырма астранаўтамі на борце. У трэці палёт карабель павінен будзе ўпершыню за 60 гадоў высадзіць чалавека на паверхню спадарожніка.