Праект дзейнічае пры хабе зь лістапада 2021 году. Штосераду ахвочыя зьбіраюцца разам, каб напісаць і адправіць лісты беларускім палітычным зьняволеным.
«Перапіска абмяжоўваецца вельмі жорстка. У некаторых выпадках людзей проста пазбаўляюць перапіскі, — адзначыла Панамарова. — Мы ведаем выпадкі, калі ў прысутнасьці людзей проста спальваюць лісты, якія прыйшлі. Так зьдзекуюцца. Ці даюць расьпісацца ў паперах аб тым, што лісты дайшлі, але іх не аддаюць».
«Вядома, ва ўмовах, калі ты ведаеш, што твая праца часта марнуецца, вельмі цяжка. У валянтэраў няма аддачы, калі часта няма адказаў», — дадала актывістка.
Аднак, адзначыла яна, значная частка лістоў да адрасатаў усё ж даходзіць і «людзей гэта вельмі падтрымлівае».
За год існаваньня ініцыятывы яе ўдзельнікі адправілі ў Беларусь больш за 1,8 тыс. лістоў, удакладніла яе мадэратар.
Паводле дадзеных праваабаронцаў на вечар 10 сьнежня, палітвязьнямі ў Беларусі прызнаныя 1.437 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нас па-ранейшаму большасьць». Кіраўніца ініцыятывы «Движбот» пра тое, якая грамадзкая актыўнасьць яшчэ магчымая ў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасада Нямеччыны даслала лісты падтрымкі зьняволеным журналістам Свабоды Ігару Лосіку і Андрэю Кузьнечыку