Пра гэта сьведчаць новыя дадзеныя Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў (МФЖ).
Аналіз сытуацыі са свабодай слова і дзейнасьці журналістаў у сьвеце, зазначае прэс-служба арганізацыі, сьведчыць, што ў 2022 годзе палітычныя рэпрэсіі «паднялі сваю пачварную галаву ад Кітаю да Беларусі і ад Эгіпту да Ганконгу, Ірану, М’янмы, Турэччыны і Расеі ў спробе прымусіць замаўчаць СМІ і здушыць пратэсты за свабоду», піша BPN.
Паводле зьвестак МФЖ, журналісты сталі аднымі зь першых ахвяраў рэпрэсій — сама меней, 375 журналістаў і іншых работнікаў СМІ цяпер знаходзяцца за кратамі.
На чале сьпісу знаходзяцца Кітай і Ганконг — 84 журналісты-вязьні. У першую дзясятку таксама ўвайшлі Мʼянма (64 журналістаў за кратамі), Турэччына (51), Іран (34), Беларусь (33), Эгіпет (23), Расея (разам з акупаваным Крымам)(29), Савудаўская Арабія (11), Емэн (10) ) і Сырыя (9).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты«Гэтыя лічбы выглядаюць змрочна і выклікаюць сурʼёзныя сумневы ў палітычнай волі ўрадаў супрацьдзейнічаць пагрозам свабодзе СМІ», — заявіў генэральны сакратар МФЖ Энтані Белланджэр. На яго думку, заявы многіх урадаў на міжнародных канфэрэнцыях аб абавязацельствах па выкананьні правоў чалавека і свабоды СМІ, «гучаць пустымі словамі для тых, хто стамляецца ў турмах безь якіх-небудзь абвінавачаньняў ці законных падстаў для іх арышту».
МФЖ таксама паведаміла, што ў 2022 годзе ў сьвеце пры выкананьні службовых абавязкаў было забіта 67 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ (у мінулым годзе — 47), у тым ліку на вайне ва Ўкраіне — 12.
Генсакратар Фэдэрацыі заклікае ўрадаў ва ўсім сьвеце прыняць меры па абароне журналістыкі, і адзначае, што Генэральнай асамблеі ААН час прыняць Канвэнцыю МФЖ аб бясьпецы і незалежнасьці журналістаў.
1 сьнежня намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі на другім Форуме свабоднай журналістыкі ў Вільні заявіў, што сытуацыя са свабодай і выказваньнем меркаваньня ў Беларусі застаецца адной з найгоршых у Эўропе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісты Свабоды атрымалі найвышэйшую ўзнагароду Амэрыканскіх глябальных мэдыя