Пастанова апублікаваная 10 сьнежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набывае сілу з 1 студзеня 2023 году.
Новы падатак увядуць для самазанятых фізычных асобаў, якія маюць прафэсійны даход ад дзейнасьці, але не зарэгістраваныя індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Стаўкі падатку на прафэсійны даход устаноўленыя ў памеры 10% ад выручкі пры працы з фізычнымі асобамі і замежнымі юрыдычнымі асобамі, незалежна ад выручкі. Пры працы зь беларускімі суб’ектамі гаспадараньня — 10% пры суме выручкі ня больш за 60 тысяч беларускіх рублёў і 20% з даходу, які перавышае 60 тысяч. Для фізычных асобаў, упершыню зарэгістраваных у якасьці плацельшчыка падатку на прафэсійны даход, прадугледжана льгота ў выглядзе падатковага выліку ў памеры 2000 беларускіх рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апублікаваны новы Падатковы кодэкс. Што зьменіцца для людзей?У пералік відаў дзейнасьці фізычных асобаў, якія могуць перайсьці на аплату падатку на прафэсійны даход, увайшлі:
1. Рамесная дзейнасьць,
2. Паслугі ў сфэры аграэкатурызму,
3. Рэалізацыя ў вызначаных мясцовымі ўладамі месцах прадукцыі кветкаводзтва, дэкаратыўных расьлін, іх насеньня і расады, жывёл (кацянят і шчанюкоў — пры ўмове ўтрыманьня ката або сабакі), вырабленых імі хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, гатовай кулінарнай прадукцыі,
4. Выкананьне наступных работ (наданьне паслуг):
- відэаздымка падзей,
- капіяваньне, падрыхтоўцы дакумэнтаў і іншая спэцыялізаваная офісная дзейнасьць,
- пісьмовы і вусны пераклад,
- кашэньне травы, прыбіраньне тэрыторыі ад лісьця, скошанай травы і сьмецьця,
- нанясеньне аквагрыму,
- настройка, рамонт музычных інструмэнтаў,
- паслугі па вырошчваньні сельскагаспадарчай прадукцыі, драбненьне збожжа, адцісканьне соку, выпас жывёлы,
- цырульніцкія і касмэтычныя паслугі, паслугі па манікюры і пэдыкюры,
- паслугі, якія надаюцца пры дапамозе аўтаматаў для вымярэньня вагі, росту,
- вытворчасьць адзеньня (у тым ліку галаўных убораў) і абутку,
- дызайн інтэрʼераў, графічны дызайн, афармленьне (упрыгожваньне) аўтамабіляў, унутранай прасторы капітальных пабудоў (будынкаў, збудаваньняў), памяшканьняў, іншых месцаў, а таксама мадэляваньне прадметаў афармленьня інтэрʼера, тэкстыльных вырабаў, мэблі, адзеньня і абутку, прадметаў асабістага карыстаньня і бытавых вырабаў,
- распрацоўка вэб-сайтаў, устаноўка (настройка) кампутараў і праграмнага забесьпячэньня, аднаўленьне кампутараў пасьля збою, рамонт, тэхнічнае абслугоўваньне кампутараў і пэрыфэрыйнага абсталяваньня, навучаньне працы на пэрсанальным кампутары,
- пілаваньне і колка дроў, пагрузка і разгрузка грузаў,
- рамонт і аднаўленьне, уключаючы перацяжку, хатняй мэблі,
- рамонт гадзіньнікаў, абутку, парасонаў, сумак, валізак, выраб дублікатаў ключоў,
- нанясеньне гравіроўкі на прадметы, прадстаўленыя спажыўцом,
- рамонт швэйных, трыкатажных вырабаў і галаўных убораў, акрамя рамонту дываноў і дывановых вырабаў,
- рэпэтытарства,
- зборка мэблі, усталяваньне (мацаваньне) у хатніх гаспадарках прадметаў інтэрʼеру і бытавых вырабаў (за выключэньнем кандыцыянэраў і газавых пліт), мантаж убудаваных кухняў, убудаваных шаф, антрэсоляў,
- мыцьцё і прасаваньне пасьцельнай бялізны і іншых рэчаў, закупка прадуктаў, мыцьцё посуду і прыгатаваньне ежы ў хатніх гаспадарках, аплата жыльлёва-камунальных і іншых паслуг,
- упакоўка тавараў,
- паслугі па ўтрыманьні, доглядзе і дрэсіроўцы хатніх жывёл, акрамя сельскагаспадарчых жывёл,
- догляд за дарослымі і дзецьмі,
- фатаздымка, выраб фатаграфій,
- паслугі па чыстцы і ўборцы жылых памяшканьняў,
- выкананыя для спажыўцоў тынкавыя, малярныя, шкляныя працы, пакрыцьцё падлогі і абліцоўваньне сьцен, абклейваньне сьцен шпалерамі, выраб ці рамонт печаў і камінаў, ачыстка і афарбоўка даху, афарбоўка агароджаў і гаспадарчых пабудоў, усталяваньне дзьвярных палотнаў і скрынак, вокнаў і аконных скрынак, рам з розных матэрыялаў,
- паслугі настаўніка-дэфэктоляга,
- ляндшафтнае праектаваньне,
- курʼерская дзейнасьць, якая ажыцьцяўляецца для спажыўцоў (дастаўка тавараў, пакетаў)
- чыстка салёнаў аўтамабіляў,
- догляд за магіламі,
- арэнда, пракат забаўляльнага і спартыўнага абсталяваньня (ровары, канькі, турыстычны рыштунак і іншае)
5. Кароткачасовая арэнда жылых памяшканьняў, садовых домікаў, лецішчаў, якія належаць фізычнай асобе на праве ўласнасьці,
6. Наданьне ў арэнду маёмасьці (акрамя маёмасьці, здача якой у арэнду не дапускаецца або абмяжоўваецца заканадаўчымі актамі),
7. Разавая рэалізацыя (не больш за 5 дзён у каляндарным месяцы) твораў жывапісу, графікі, скульптуры, вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, прадукцыі расьлінаводзтва і пчалярства замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі — па спэцыяльных дазволах.