На жаль, праваабаронца Алесь Бяляцкі ня зможа асабіста атрымаць узнагароду, бо ўжо больш за 15 месяцаў знаходзіцца за кратамі. Ён быў затрыманы 14 ліпеня 2021 году ў межах крымінальнай справы і дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА-1.
Бяляцкага з калегамі абвінавачваюць у «кантрабандзе арганізаванай групай» у 2016-2020 гадах і «фінансаваньні актыўных групавых дзеяньняў, які груба парушалі грамадзкі парадак» падчас масавых акцый пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Праваабаронцу пагражае ад 7 да 12 гадоў зьняволеньня.
Алесь Бяляцкі — трэці чалавек, які атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру, знаходзячыся за кратамі. Замест яго на ўручэньні прэміі ў Осла будзе прысутнічаць ягоная жонка Натальля Пінчук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Беларусі ідзе вайна іншага кшталту». Што сказала на прэсавай канфэрэнцыі ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру жонка Алеся Бяляцкага. ВІДЭАКаб падтрымаць Алеся Бяляцкага і выказаць яму сваю падзяку за шматгадовую барацьбу, праваабарончы цэнтар «Вясна» запрашае ўсіх 10 сьнежня далучыцца да сумесных праглядаў онлайн-трансьляцыі з цырымоніі Нобэлеўскай прэміі міру ў розных гарадах:
- Бэрлін, Нямеччына: iac Berlin Community Space (Linienstraße 65a), форма рэгістрацыі;
- Варшава, Польшча: Моладзевы Хаб (plac Konstytucji, 6);
- Вільня, Літва: Беларускі Дом у Вільні (Vilniaus g. 20) а 13-й гадзіне;
- Сопат, Польшча: «Stowarzyszenie Białorusinów na Pomorzu»; Jacka Malczewskiego 21, Sopot;
- Прага, Чэхія: Беларуская Клубоўня суполкі «Пагоня» (5. května 1043/32, Praha 4 Nusle) з 12.00 да 14.30, сустрэча ў Фэйсбуку;
- Талін, Эстонія: Workland Vabaduse (Pärnu mnt 12), 13:00, каб увайсьці ў будынак, непасрэдна на месцы напішыце @FidelBY ці патэлефануйце 5838 6775 (Сяргей);
- Тбілісі, Грузія: Прастора «Кропка» ў межах Тыдня правоў чалавека, форма рэгістрацыі;
- Лёндан, Вялікая Брытанія: Association of Belarusians in Great Britain, 52 Penn (52 Penn Rd London N7 9RE), з 12:00 да дл13:30.
Для ўсіх месцаў пазначаны мясцовы час.
Таксама можна будзе падпісаць паштоўкі для Алеся Бяляцкага ды іншых палітзьняволеных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гаворыць, што думае, і жыве так, як гаворыць». Нобэлеўскія ляўрэаткі з Расеі і Ўкраіны — пра Бяляцкага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Нобэль для Алеся Бяляцкага важнейшы, чым многім здаецца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшла кніга «Алесь Бяляцкі на Свабодзе». Электронная вэрсія