Турэцкі Fidobank забараніў кліентам з расейскім і беларускім грамадзянствам карыстацца сваімі картамі для аплатаў за мяжой.
Пра гэта з спасылкай на Citydog піша Zerkalo.
Пра сытуацыю стала вядома, калі адна з кліентак банку Fidobank 6 сьнежня паспрабавала расплаціцца картай у Эўропе. Карта аказалася заблякаванай, а ў службе падтрымкі патлумачылі, што гэта законна.
«Адпаведна палітыцы нашага банку банкаўскія карты, якія належаць грамадзянам Расеі і Беларусі, былі закрытыя для міжнародных транзакцыяў. Вы можаце працягваць выкарыстоўваць дэбэтавыя карты у Турэччыне», — працытавалі карыстальніцкае пагадненьне ў банку.
Пакуль гэта першы такі выпадак. Карты, выдадзеныя расейцам і беларусам у іншых турэцкіх банках, працягваюць свабодна працаваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Забяру грошы, калі пераможам». Што беларусы думаюць пра блякаваньне іх рахункаў украінскімі банкамі