Маркета Пэкарава Адамава, старшыня ніжняй палаты чэскага парлямэнту, напісала ліст з патрабаваньнем вызваліць Дар’ю Лосік, жонку палітвязьня Ігара Лосіка.
Today, on the eve of the #HumanRightsDay I sent a letter in support of Daria Losik, unlawfully imprisoned by the regime in Belarus. Will the 4yr old Paulina Losik spend the Christmas without her mom? Thanks to the women speakers of parliament from 🇵🇱🇧🇪🇨🇾🇱🇹🇸🇮 for co-signing!
— Markéta Pekarová Adamová (@market_a) December 9, 2022
«Сёньня, напярэдадні Дня правоў чалавека, я накіравала ліст у падтрымку Дар’і Лосік, незаконна зьняволенай беларускім рэжымам. Ці 4-гадовая Паўліна Лосік будзе сустракаць Каляды бяз мамы? Дзякуй жанчынам — сьпікерам парламэнтаў з Польшчы, Бэльгіі, Кіпру, Літвы і Славеніі за подпісы пад гэтым лістом!» — напісала Маркета Пэкарава Адамава ў Твітэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пазыцыянавала сябе як жонка палітвязьня». Справу Дар’і Лосік накіравалі ў суд- Пракуратура Берасьцейскай вобласьці на гэтым тыдні накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачаньні Дар’і Лосік у «спрыяньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 361–4 КК). Ёй пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.
- Паводле матэрыялаў справы, Дар’я Лосік дала інтэрвію «экстрэмісцкаму фармаваньню» «Белсат», у якім пазыцыянавала сябе як жонку «палітвязьня». Яна дала асабістую нэгатыўную адзнаку дзяржаўным органам, да кампэтэнцыі якіх аднесеныя крымінальны перасьлед і адпраўленьне правасудзьдзя, таксама адзначыла пракуратура.
- Дар’ю Лосік затрымалі 18 кастрычніка. Дачка Ігара і Дарʼі Лосікаў цяпер у бабулі зь дзядулем.