Пра гэта ў размове з выданьнем «Кавказ.Реалии» паведаміў прадстаўнік прэс-службы Абдула Артаханаў. Ён спаслаўся на «ўласныя крыніцы інфармацыі» і ня змог удакладніць, зь якіх прычын Абдурахманаў можа знаходзіцца пад абаронай.
У паліцыі Швэцыі гэтых зьвестак не камэнтуюць.
Раней чачэнскі тэлеграм-канал 1ADAT паведаміў аб забойстве Тумсы. Яго лічаць галоўным крытыкам кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава. У 2019 годзе паплечнік Кадырава аб’явіў яму «крэўную помсту». На Тумсу ўжо рабілі замах, тады яму ўдалося адбіцца.
Раней паліцыя Швэцыі не пацьвердзіла паведамленьня аб забойстве чачэнскага апазыцыйнага блогера Тумсы Абдурахманава, пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе ведамства на запыт рэдакцыі «Кавказ.Реалии».
«Паліцэйскае ўпраўленьне Швэцыі ведае аб паведамленьнях СМІ аб забойстве чалавека, які пражывае ў Швэцыі. Паліцэйскае ўпраўленьне ня можа пацьвердзіць гэтых паведамленьняў СМІ або даць якія-небудзь дадатковыя камэнтары», — гаворыцца ў адказе супрацоўніцы прэс-службы паліцыі Швэцыі Ірэн Сакалоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паплечнікі чачэнскага блогера, які крытыкаваў Кадырава, паведамілі аб яго забойстве ў Швэцыі. У паліцыі не пацьвердзілі