Наконт Румыніі і Баўгарыі такое рашэньне пакуль не прынялі, яму пярэчаць Аўстрыя і Нідэрлянды. Адзначым, што Харватыя ўступіла ў ЭЗ пазьней за Румынію і Баўгарыю.
Аб згодзе на ўступленьне Харватыі паведамілі ў твітэры прадстаўнікі гэтай краіны ў Эўразьвязе.
Паведамленьне пацьвердзіла эўракамісарка Ільва Югансан. Паводле яе, пра Румынію і Баўгарыю станоўчае рашэньне не прынялі, хоць на карысьць іх уступленьня ў зону выказаліся адпаведна 26 і 25 краін ЭЗ з 27. Аўстрыя і Нідэрлянды, аднак, не зьнялі сваіх пярэчаньняў, што азначае, што з 1 студзеня Румынія і Баўгарыя ня змогуць стаць паўнапраўнымі ўдзельнікамі шэнгенскай зоны. Раней Эўракамісія і Эўрапарлямэнт падтрымалі далучэньне да шэнгенскай зоны ўсіх трох краін.
Харватыя з 1 студзеня 2023 году далучыцца таксама да зоны эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапарлямэнт даў «зялёнае сьвятло» на далучэньне Харватыі да Шэнгенскай зоны