Муж палітзьняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай зьвярнуўся да Офісу Сьвятланы Ціханоўскай. Аляксандар Лойка лічыць, што тое, што штаб прапаноўвае два гады, не працуе і не набліжае Беларусь да дэмакратычных перамен.
«Усе кажуць, што павінны пачацца перамовы. І тое, што павінен (на мой погляд і ня толькі) зрабіць штаб, — гэта зьвярнуцца да дыпляматаў, зьвярнуцца ў першую чаргу да кіраўніцтва ЗША з прапановай, каб дыпляматы зноў вярнуліся ў Беларусь і пачаліся перамовы», — гаворыць ён.
Аляксандар таксама паразважаў пра ўплыў санкцый на рэжым:
«Колькі ў сьвеце краін, на якія накладзеныя санкцыі? Паўночная Карэя, Іран, на які накладзеныя санкцыі больш за 40 гадоў, Вэнэсуэла. І што? Дзесьці абрынуўся рэжым?»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жыць трэба тут, на Радзіме, і спрабаваць штосьці зьмяніць». Судзяць журналістку Ірыну СлаўнікавуІрына Слаўнікава асуджаная да 5 гадоў калёніі за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, і стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім». Ёй далі на год больш, чым прасіў пракурор.
Бацькі журналісткі сустрэліся з дачкой пасьля разгляду і адхіленьня апэляцыі ў Вярхоўным судзе. Паводле іх, Ірына выглядае добра і адчувае сябе бадзёра. Яна перакананая ў сваёй невінаватасьці і ў тым, што яе зьняволеньне — палітычны перасьлед за журналісцкую дзейнасьць, піша «Белсат».
Слаўнікава падзякавала за падтрымку ўсім блізкім, знаёмым і калегам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістцы Слаўнікавай прысудзілі 5 гадоў зьняволеньня — больш, чым прасіў пракурор ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі прэм’ер абяцае «рашучы адказ» на прысуд журналістцы «Белсату» Ірыне Слаўнікавай