Згодна з праектам закону, улады плянавалі вызваліць каля 4,5 тысячы асуджаных, у тым ліку зь месцаў пазбаўленьня волі — 1600, зь іх 10 непаўналетніх, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу («хіміі») — 500, з крымінальна-выканаўчых інспэкцый — 2,5 тысячы, а таксама скараціць тэрмін на адзін год практычна 4 тысячам асуджаных.
Закон, падпісаны Лукашэнкам, афіцыйна называецца «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства», піша ягоная прэс-служба. Аднак дакумэнт падпісаны амаль праз тры месяцы пасьля гэтага дня, які адзначаецца 17 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Савет Рэспублікі ўхваліў праект закону аб амністыі, палітвязьні пад яе не падпадаюцьПалітвязьняў амністыя не закране. Раней генэральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што асобы, якія зрабілі злачынствы «экстрэмісцкай і тэрарыстычнай скіраванасьці», пад амністыю не падпадуць. Так, яна ня тычыцца асуджаных паводле так званых «палітычных» артыкулаў.
У прыватнасьці, гэта:
- арт. 130 («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці»),
- 293 («Масавыя беспарадкі»),
- 361-1 («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім»),
- 368 (Абраза Лукашэнкі),
- 369 («Зьнявага прадстаўніка ўлады»).