Паводле Лаўрынаса Кашчунаса, мэта прапановы — не дапусьціць стварэньня ў Літве ўзброеных дывэрсійных груп у выпадку беспарадкаў, цытуе чыноўніка партал Delfi.
Калі папраўкі прымуць канчаткова, пастаянным жыхарам, якія не зьяўляюцца грамадзянамі краін, што адпавядаюць выбраным Літвой крытэрам эўрапейскай і трансатлянтычнай інтэграцыі, будзе забаронена купляць і захоўваць зброю.
Тыя, у каго ўжо ёсьць такая зброя, павінны будуць на працягу году пасьля набыцьця законам моцы адмовіцца ад яе — прадаць, пераабсталяваць або здаць у паліцыю. Дазволы на захоўваньне ці нашэньне зброі будуць ануляваныя. У адваротным выпадку зброю канфіскуюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грамадзянам Беларусі, якія жывуць у Эстоніі, праўдападобна, забароняць валодаць зброяйНекаторыя парлямэнтары, у тым ліку кансэрватар Валдас Ракуціс і сацыял-дэмакрат Давіле Шакалене, заклікалі зрабіць выключэньні для расейскіх апазыцыянэраў і дысыдэнтаў.
Лідэр Дэмакратычнага саюзу «У імя Літвы», экс-прэм’ер Саўлюс Сквярняліс заклікаў да часовай канфіскацыі зброі ў грамадзян Расеі і Беларусі.
Старшыня Камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароны Сэйму Літвы паведаміў, што ў Літве зброю маюць 294 грамадзяніны Расеі і 42 грамадзяніны Беларусі.
Першага сьнежня такая забарона пачала дзейнічаць у Эстоніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад рэжыму бягуць і студэнты, і кіраўнікі тэатраў». Літоўскі тэлеканал выпусьціў рэпартаж пра мяжу зь Беларусьсю