Не зьвяртаючы ўвагі на спробу Кастыльё распусьціць Кангрэс, заканадаўцы прагаласавалі за імпічмэнт, атрымаўшы 101 голас за адхіленьне, 6 супраць, 10 дэпутатаў устрымаліся. Заканадаўчы орган заклікаў віцэ-прэзыдэнтку Дыну Балюартэ ўступіць на пасаду. Паводле апошняй інфармацыі, яна прыняла прысягу.
Супраць улады Кастыльё выступілі таксама сілавыя органы - армія і паліцыя ня сталі затрымліваць дэпутатаў. Замест гэтага яны затрымалі самога Кастыльё. У твіце паліцыі Пэру ён названы былым прэзыдэнтам, а частка твару Кастыльё зафарбаваная чорным прастакутнікам. Пазьней гэты твіт быў выдалены і зьявіўся іншы - з запэўненьнем, што паліцыя канстытуцыйны лад не разбурала, і заклікам захоўваць спакой і давер да дзяржаўных інстытутаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Пэру пазьбег імпічмэнту — пагроза ўзьнікла ўжо праз 8 месяцаў пасьля інаўгурацыіПэру, якое перажыло гады палітычнага бязладзьдзя, раней ужо сутыкалася з сур’ёзнымі канфліктамі паміж прэзыдэнтам і Кангрэсам.
Прэзыдэнт Марцін Віскара ў 2020 годзе распусьціў Кангрэс і пазьней быў адхілены праз імпічмэнт. Тры дзесяцігодзьдзі таму былы прэзыдэнт Альберта Фухіморы, які цяпер адбывае тэрмін у турме за парушэньні правоў чалавека і карупцыю, таксама свайго часу абвясьціў аб роспуску Кангрэсу.