Увечары 8 сьнежня прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэнецца са Сьвятланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці, паведаміла канцылярыя польскага кіраўніка.
Мерапрыемства пройдзе ў Бэльвэдэрскім палацы Варшавы. Заплянавана публічнае выступленьне Дуды.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прыбудзе ў Варшаву з Гданьску, дзе сустрэнецца з заснавальнікам прафсаюзу «Салідарнасьць», ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру, былым прэзыдэнтам Польшчы Лехам Валэнсам.
Папярэдні раз Ціханоўская і Дуда сустракаліся 4 кастрычніка. Бакі абмеркавалі сытуацыю зь беларускімі палітзьняволенымі, магчымы ўдзел беларускай арміі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны і іншыя пытаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хаця б тата змог убачыць, што яна жывая». Сястра Калесьнікавай пра стан Марыі пасьля апэрацыі і спатканьне з бацькам