Перамога Ўорнака азначае, што ў Дэмакратычнай партыі ў Сэнаце новага скліканьня будзе мець большасьць у два галасы. У цяперашнім складзе Сэнату Кангрэсу ЗША ў абедзьвюх партый было па пяцьдзясят месцаў.
Нават нязначная зьмена балянсу сіл у Сэнаце дазволіць Дэмакратычнай партыі ўзяць кіраўніцтва сэнацкімі камітэтамі ў свае рукі і ператварыць іх у процівагу камітэтам Палаты прадстаўнікоў, дзе большасьць атрымалі рэспубліканцы, якія заявілі аб намеры праводзіць расьсьледаваньні дзейнасьці адміністрацыі дэмакрата Джо Байдэна. Большасьць у Сэнаце дасьць дэмакратам больш магчымасьцяў для заканадаўчай дзейнасьці, паколькі раней адмова нават аднаго члена дэмакратычнай фракцыі падтрымаць законапраект пагражала яго правалам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як вынікі выбараў у ЗША паўплываюць на палітыку адносна Беларусі? Тлумачэньне амэрыканскага палітолягаГэта былі паўторныя выбары ў Джорджыі. Падчас прамежкавых выбараў у Кангрэс, якія прайшлі 8 лістапада, ніводзін з кандыдатаў у Сэнат ад Джорджыі не набраў неабходных для перамогі 50 працэнтаў галасоў выбарнікаў штату. Рафаэл Ўорнак быў упершыню выбраны ў Сэнат два гады таму. Тады месца ў Сэнаце вызвалілася пасьля датэрміновай адстаўкі сэнатара Джоні Айзаксана. Кандыдатуру Гэршэла Ўокера, у мінулым зоркі амэрыканскага футболу, актыўна падтрымліваў Дональд Трамп.