Дзярждэпартамэнт ЗША ўхваліў патэнцыйны продаж Польшчы 116 танкаў M1A1 Abrams, іншых транспартных сродкаў і боепрыпасаў у рамках пагадненьня агульным коштам да 3,75 мільярда даляраў, паведаміў Пэнтагон.
За некалькі месяцаў да гэтага Польшчы дазволілі купіць 250 танкаў M1A2, нагадвае «Голас Амэрыкі».
Дзякуючы новай опцыі Польшча можа выбраць для куплі спалучэньне двух мадыфікацый танкаў у яе імкненьні мадэрнізаваць свае ўзброеныя сілы і адаптавацца да новых геапалітычных рэалій пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Пакет таксама ўключае рамонтна-эксплюатацыйныя машыны для танкаў, восем танкавых мостаўкладчыкаў і іншую тэхніку.
Ён таксама прадугледжвае пастаўкі тысяч адзінак боепрыпасаў, у тым ліку бранябойных снарадаў, запасных частак, і тэхнічную падтрымку, паведамілі ў Пэнтагоне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча хоча зрабіць сваю армію самай моцнай у Эўропе. Разьбіраемся, што гэта значыць