Крама адзеньня і абутку брэнду Timberland на працягу 5 гадоў працавала ў Менску і была адзінай ў Беларусі.
Пра закрыцьцё сваёй крамы ў Беларусі брэнд Timberland паведаміў ў Instgram.
«Дарагія сябры! Вымушаны паведаміць Вам важную навіна! Крама Timberland — зачыняецца! Пяць гадоў мы былі разам з вамі! Але, надышоў час разьвітвацца! Крама Timberland, адзіная ў Беларусі, закрываецца!» — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні брэнда.
Апошнімі працоўнымі днямі крамы стануць 16-17 сьнежня. Да гэтага часу ўладальнікі паспрабуюць распрадаць тавар, у тым ліку з дапамогай скідак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Microsoft адключыў загрузку вэрсій Windows 10 і 11 для жыхароў Беларусі і Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афіцыйных продажаў новых iPhone 14, Apple Watch і Airpods Pro 2 у Беларусі ня будзе з прычыны антываенных санкцыяў