Пра далучэньне паведамляе тэлеграм-канал БелАЗу.
«Пасьля правядзеньня карпаратыўных працэдураў Міністэрствам антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю дадзена згода на ўключэньне з 1 сьнежня 2022 году ААТ „МЗКР“ у склад холдынгу».
Менскім заводам імя Кастрычніцкай рэвалюцыі цяпер кіруе Ігар Якуцэня, які раней узначальваў рамонтна-мэханічны цэх на БелАЗе.
МЗКР, заснаваны ў 1907–1908 гадах, — адзінае прадпрыемства ў Беларусі, якое вырабляе цяжкія шматфункцыянальныя станкі для рэзаньня мэталу і апрацоўчыя цэнтры з праграмным кіраваньнем рознага ўзроўню аўтаматызацыі для апрацоўваньня буйнагабарытных дэталяў шырынёй да 5 тыс. мм і даўжынёй да 30 тыс. мм.
Абсталяваньне вытворчасьці МЗКР эксплюатуецца на найбуйнейшых прадпрыемствах розных галін у Беларусі і іншых краінах.
Апошнімі гадамі завод зазнаваў цяжкасьці, улады распрадавалі яго маёмасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства эканомікі: Беларусь можа страціць 20 млрд даляраў у выніку санкцыяў Эўразьвязу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горадаўтваральным прадпрыемствам зрабілі адтэрміноўку пры аплаце ПДВ і ўвознага мыта