Пра перасьлед настаўніка Мікалая Жуковіча паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Мікалай Жуковіч — аўтар школьных падручнікаў па беларускай літаратуры для пачатковых і сярэдніх клясаў. Ён 26 гадоў працаваў дырэктарам 1-й школы гораду Бярозы, выкладаў беларускую мову і літаратуру, займаўся навуковай дзейнасьцю, быў аўтарам мэтадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, арганізоўваў сустрэчы з культурнымі дзеячамі для сваіх вучняў.
Мясцовыя жыхары зьвязваюць скасаваньне працоўных адносін зь ім з падзеямі жніўня 2020 году. Тады Мікалай Жуковіч адмовіўся ад удзелу ў фальсыфікацыі выбараў, а пасьля і адмовіўся везьці групу настаўнікаў у Менск на праўладны мітынг 16 жніўня 2020 годцу. Пасьля гэтага яго пазбавілі пасады дырэктара і ён стаў намесьнікам.
Паводле інфармацыі праваавабаронцаў, аддзел адукацыі Бярозаўскага райвыканкаму прыняў рашэньне не працягваць кантракт з дасьведчаным настаўнікам.
Пацьвярджэньня гэтай інфармацыі ад уладаў пакуль няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 69-гадовай былой настаўніцы беларускай мовы прысудзілі 2 гады калёніі. Яе ўзялі пад варту ў судзе