Паведамлялі пра выбухі ў Запарожжы, Адэсе, Херсоне, Харкаве, у Кіеўскай, Віньніцкай, Жытомірскай, Львоўскай, Мікалаеўскай, Львоўскай, Цярнопальскай і Чаркаскай вобласьцях.
У Запароскай вобласьці ў выніку абстрэлу два чалавекі загінулі, паведаміў кіраўнік мясцовай абласной вайсковай адміністрацыі. Трое атрымалі раненьні, сярод іх двухгадовае дзіця. Паведамляецца аб пашкоджаньні жылых дамоў і аб’ектаў энэргетычнай інфраструктуры.
Без электрычнасьці ўся Мікалаеўская вобласьць. Электразабесьпячэньне перапыненае ў частцы Крывога Рогу, там адключаныя кацельні і помпавыя станцыі, якія падаюць ваду, піша УНІАН. У Адэсе часткова зьнікла сьвятло і абясточаныя ўсе помпавыя станцыі і рэзэрвовыя лініі. У Жытоміры месцамі перабоі са сьвятлом.
Расея заяўляе, што пацэліла ў 17 намечаных абʼектаў. Сьцьвярджаецца, што ўдары мелі ваеннае значэньне і парушылі перакідваньне вайсковых рэзэрваў і ўзбраеньняў чыгункай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Масква прызнала атакі бесьпілётнікаў на стратэгічныя аэрадромы ў Энгельсе і Разані- Пасьля прызначэньня адзінага камандучага групоўкай войскаў Расеі ва Ўкраіне Масква нанесла некалькі канцэнтраваных удараў па ўкраінскай энэргетычнай інфраструктуры.
- Кіеў і многія заходнія краіны заяўляюць, што атакі накіраваныя супраць цывільнага насельніцтва, што забаронена міжнародным правам і расцэньваецца як ваеннае злачынства. Крэмль гэта адмаўляе.