Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі стаў чалавекам году паводле вэрсіі брытанскай газэты Financial Times.
Выданьне назвала Ўладзіміра Зяленскага «увасабленьнем мужнасьці і стойкасьці ўкраінскага народу ў барацьбе супраць расейскай агрэсіі».
У выданьні перакананыя, што прэзыдэнт Украіны стаў «флягманам дэмакратычнага сьвету ў глябальнай барацьбе з аўтарытарызмам, якая можа вызначыць рух гэтага стагодзьдзя».
Камэнтуючы рашэньне застацца ў Кіеве пасьля пачатку расейскага ўварваньня, Уладзімір Зяленскі сказаў: «Я больш адказны, чым сьмелы. Я проста ненавіджу падводзіць людзей».
У 2021 годзе чалавекам году паводле вэрсіі Financial Times стаў мільярдэр і кіраўнік кампаній Tesla і SpaceX Ілан Маск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі заявіў, што ва Ўкраіне забароняць дзейнасьць рэлігійных арганізацый, зьвязаных з Расеяй ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не даём падставы Лукашэнку прыняць эмацыйнае рашэньне». Арастовіч патлумачыў, чаму Зяленскі не сустракаецца зь Ціханоўскай