Па стане на пачатак 2022 году ў Беларусі жылі 9 255 524 чалавекі.
Насельніцтва Беларусі за два гады скарацілася на 154 735 чалавек, пра гэта сьведчаць удакладненыя зьвесткі дэпартамэнту статыстыкі Эўразійскай эканамічнай камісіі.
У дакумэнце адзначаецца, што на 1 студзеня 2020 году ў Беларусі пражывалі 9 410 259 чалавек, 2021-га — 9 349 645, 2022-га — 9 255 524.
Нацыянальны статыстычны камітэт ужо даўно не публікуе месячных зьвестак аб дэмаграфічнай сытуацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заблякуем вашых дзяцей у краіне і прыйдзем у ваш дом». Як рэжым павіншаваў беларусак з Днём маці ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жэстачайшая» безадказнасьць. Чаму насуперак жаданьню Лукашэнкі беларускі ня хочуць нараджаць дзяцей