Лявон Вольскі намаляваў і выпусьціў кліп «Dzie kvietki» — беларускі кавэр антываеннага гіта 50-х. ВІДЭА

Лявон Вольскі

Славуты беларускі рок-музыка апублікаваў кліп на сваім YouTube-канале.

Лявон Вольскі выпусьціў новы кліп «Dzie kvietki» — гэта беларускамоўны перасьпеў антываеннай песьні Пітэра Сінгера «Where Have All the Flowers Gone».

«Нам падаецца, што ў цяперашні неспакойны час зьмест гэтай антываеннай песьні асабліва актуальны. Замест таго, каб слухаць мілітарысцкія заклікі, якія пастаянна гучаць у тэлевізары і інтэрнэце, паслухайце лепей гэтую песьню, і ёсьць надзея, што вы нешта зразумееце», — паведаміў аўтар.

А дзе зьніклі хлопцы ўсе
Хуткаплыўна?
А дзе зьніклі хлопцы ўсе
Шмат год таму?
А дзе зьніклі хлопцы ўсе?
Сталіся жаўнерамі.
Ну, хто навучаць вас,
Ну, што навучаць вас?

Арыгінальная песьня Піта Сігера «Where Have All The Flowers Gone» была напісаная ў 1955 годзе і стала гітом. Яе неаднаразова выконвалі на розных мовах. Пасьля пачатку Віетнамскай вайны кампазыцыя стала галоўным антываенным гімнам ЗША.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будзьма шчырымі: гэтая дыктатура — надоўга». Размова з горадзенскім музыкам Алесем Дзянісавым
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мантую сцэны для Rammstein, працую грузчыкам». Размова з музыкам Аляксандрам Памідоравым