Зьдзелка складае больш за 200 мільёнаў даляраў і ўключае ў сябе як самі пускавыя ўстаноўкі, так і боепрыпасы, а таксама праграму навучаньня.
У пакет уваходзяць ракеты HIMARS з далёкасьцю ад 70 да 300 кілямэтраў. Чакаецца, што кампанія Lockheed Martin Corp. ажыцьцявіць першыя пастаўкі ў 2024 годзе. Эстонскія афіцыйныя асобы не раскрылі колькасьць ракетных установак, але мясцовыя СМІ паведамілі, што размова ідзе аб шасьці HIMARS.
«Рэактыўныя сыстэмы залпавага агню HIMARS — гэта новы важны крок ва ўдасканаленьні абараназдольнасьці Эстоніі, — заявіў начальнік аддзела разьвіцьця ў Міністэрстве абароны Эстоніі падпалкоўнік Каарэл Мяэсала. — Гэта дазволіць узьдзейнічаць на суперніка яшчэ да таго, як ён уступіць у кантакт з нашымі пяхотнымі часткамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўхваліў продаж HIMARS ЛітвеЛатвія і Літва, або ўжо набылі, або цяпер знаходзяцца ў працэсе набыцьця комплексаў HIMARS для сваіх узброеных сіл.
ЗША падалі Ўкраіне комплексы HIMARS пасьля ўварваньня Расеі. Мінабароны Эстоніі заявіла, што гэтыя сыстэмы ўзбраеньня "дапамаглі зьнішчыць расейскія склады боепрыпасаў, транспартныя вузлы і цэнтры кіраваньня з высокай дакладнасьцю за межамі дасяжнасьці агню гаўбіц, якія выкарыстоўвае Украіна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча хоча зрабіць сваю армію самай моцнай у Эўропе. Разьбіраемся, што гэта значыць