Паводле слоў Алены Манкевіч, размова ідзе аб імпартнай касмэтыцы, сродках асабістай гігіены і бытавой хіміі.
«На жаль, шырокай лінейкі, як гэта было раней, на прылаўках крамаў няма. Па шэрагу пазыцый імпартнай вытворчасьці цэны вырасьлі ў разы. Той жа ляк і пенкі для ўкладваньня валасоў раней каштавалі 5-7 рублёў, сёньня гэтую прадукцыю можна сустрэць ужо па 20 рублёў. І ўсяго адзін від, а не 10-15, як мы прызвычаіліся».
Прадстаўнік ФПБ патлумачыла гэта тым, што «шэраг вельмі буйных міжнародных карпарацый сышлі з расейскага і беларускага рынкаў, хаця і ня ў поўным аб’ёме, але скарацілі пастаўкі».
Яна прызнала, што на прылаўках засталіся толькі «прадметы першай неабходнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У праекце бюджэту Беларусі на 2023 год заплянавалі рост выдаткаў на сілавікоўГаворачы аб прадуктах харчаваньня, прадстаўніца ФПБ падкрэсьліла, што «за рэдкім выключэньнем асартымэнтны пералік вытрымліваўся».
«Калі не хапае чагосьці на прылаўках, гэта перш за ўсё зьвязана зь несвоечасовасьцю разьлікаў з пастаўшчыкамі ці не асаблівай запатрабаванасьцю ў насельніцтва».
Што тычыцца мэдыкамэнтаў у аптэках, то ў іх за лістапад не зафіксавана павышэньня цэнаў. Пры гэтым існуе розьніца цэнаў на адзін і той жа прэпарат у розных аптэках. Агулам улады прааналізавалі 50 пазыцый беларускіх і замежных мэдыкамэнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Высокія чыноўнікі апасаюцца мэдыкаў і ідуць на прыём з аховай». Дактары — пра стан мэдыцыны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У суд перадалі першую справу за завышэньне цэнаў