Паводле яго інфармацыі, гэты «працэс ужо пачаты». Яго словы прыводзіць украінскае выданьне НВ.
Пабрыкс выступіў з такой прапановай пасьля таго, як вядоўца «Дождя» Аляксей Карасьцялёў заявіў у эфіры, што тэлеканал дапамагае расейскаму войску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэлеканал «Дождь» звольніў вядоўцу, які ў эфіры заявіў пра наданьне дапамогі расейскай армііГалоўны рэдактар тэлеканалу Ціхан Дзядко заявіў у Telegram, што «Дождь» «не займаўся, не займаецца і ня будзе займацца дапамогай з аснашчэньнем расейскай арміі».
Кіраўніца інфармацыйнай службы Кацярына Котрыкадзэ ў эфіры паведаміла, што «Дождь» «спыняе супрацоўніцтва» з Карасьцялёвым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На піку пратэстаў нас глядзеў кожны трэці грамадзянін Беларусі». Вядоўца «Дождя» — пра «прагрэсіўных» беларусаў і «інфантыльных» расейцаўТэлеканал «Дождь» заблякавалі ў Расеі пасьля пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня РФ ва Ўкраіну. Тэлеканал на пэўны час спыніў трансьляцыю, але ў ліпені аднавіў яе з Латвіі. У «Дождя» таксама ёсьць студыі ў Грузіі, Нідэрляндах і Францыі.