Жанчына, якая нядаўна вызвалілася з турмы, зьвязалася з праектам «Палітвязынка» і расказала пра ціск на палітзьняволеных у гомельскай жаночай калёніі, у тым ліку на журналістку Кацярыну Андрэееву.
«Каці Андрэевай з самага пачатку вельмі цяжка прыйшлося. Яе разьмеркавалі ў „прэс-атрад“, празь які прайшлі многія палітзьняволеныя дзяўчаты. Цяпер там Соф’я Сапега, і яе вельмі жорстка прэсуюць ужо працяглы час. Яе і Паліну Шарэнду-Панасюк выклікалі на „гутарку“ да начальніка калёніі.
Каця вельмі чулая. І на яе аказваецца маральны ціск з боку маргінальных асобаў. Каці забаранялі нават падыходзіць да палітычных. А калі ёй удавалася перакінуцца з намі словамі, было відаць, што яна стараецца з усіх сіл усё гэта трываць. Каця цяпер вярнулася ў калёнію з дадатковым тэрмінам. Яе перавялі ў лепшы атрад, але на фабрыцы ёй забаранілі нават глядзець на палітычных. Каця моцна нацярпелася, але вельмі годна праходзіць гэты шлях, як бы цяжка ёй ні было», — падзялілася былая палітзьняволеная.
Журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада 2020 году падчас жывой трансьляцыі з акцыі памяці загінулага беларускага актывіста Рамана Бандарэнкі.
Паводле вэрсіі сьледзтва, праз стрым, які журналісткі вялі з аднаго з суседніх вышынных будынкаў, быў спынены рух 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных.
Журналістак асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх».
У красавіку 2022 году стала вядома, што на Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу паводле артыкулу «Здрада дзяржаве». 13 ліпеня яе асудзілі на 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўленьня волі з улікам прызначанага раней судом Фрунзэнскага раёну Менску пакараньня. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. На падставе якіх падзеяў на Кацярыну завялі новую справу, дагэтуль невядома. Суд прызнаў журналістку вінаватай «у перадачы дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі, замежнай дзяржаве».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фільм, заснаваны на гісторыі Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай, атрымаў узнагароду на кінафэстываліПалітвязня Максіма Знака зьмясьцілі ў ПКТ
Пра гэта паведамляе @defendersbelarus. У памяшканні камернага тыпу вязьні маюць права атаварвацца ў месяц толькі на 32 рублі, атрымаць адну бандэроль на паўгода і выходзіць на шпацыр на 30 хвілін. Таксама вядома, што перад гэтым адміністрацыя віцебскай калёніі тройчы зьмяшчала Максіма ў штрафны ізалятар.