Справу Дар’і Лосік перадалі ў пракуратуру

Дар‘я Лосік

Пра гэта паведамляе «Вясна», спасылаючыся на праўладныя тэлеграм-каналы: «У якасьці падарунку на дзень народзінаў яе справа была перададзена пракурору для накіраваньня ў суд».

У чым дакладна яе абвінавачваюць, пакуль невядома. Паводле сілавікоў, Дарʼю затрымалі за «спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 361–4 КК) — нібыта за размову з тэлеканалам «Белсат» увесну 2022 году.

Дар’ю Лосік, жонку палітвязьня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. Дачка Ігара і Дарʼі цяпер у бабулі зь дзядулем.

Учора Дарʼя адзначыла 31-годзьдзе за кратамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутат Бундэстагу напісаў адкрыты ліст Дар’і Лосік. Праваабаронцы кажуць пра ціск на Дар'ю ў СІЗА