Рашэньне прынятае на 17-й сэсіі Міжурадавага камітэту аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая праходзіць у Рабаце, Марока.
Гэта ўжо пятая беларуская культурная традыцыя ў сьпісе UNESCO. Раней у яго трапілі:
- абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці (2019),
- сьвяточны калядны абрад «Калядныя цары» ў мястэчку Семежаве Капыльскага раёну Менскай вобласьці (2009),
- сьвяткаваньне ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у мястэчку Будславе Мядзельскага раёну Менскай вобласьці (2017),
- «Культура ляснога бортніцтва» Беларусі і Польшчы (2020).