«Усялякае грэбаваньне інтарэсамі і думкай свайго суразмоўцы, усякая спроба ўмацаваць сваю бясьпеку і дабрабыт коштам бясьпекі і дабрабыту іншых, усякая напышлівая праява пачуцьця ўласнага права караць і мілаваць, — усё гэта падарвала традыцыю раўнапраўнага ўзаемадзеяньня ў Эўропе. Гэта разьела сам дух Хэльсынкі. Праз гэта як палітычная пляцоўка для дыялёгу і паважлівага абмеркаваньня АБСЭ ледзь дыхае, — зьбіраўся паведаміць сёньня ў Лодзі Макей, аднак празь ягоную раптоўную сьмерць гэтыя словы зачытаў Андрэй Дапкюнас.
З словаў Макея, «ня варта забывацца, што ў 1975 годзе Хэльсынскім пагадненьням не было абяцана бестэрміновае дзеяньне».
«Хэльсынскія пагадненьні і пагадненьні, якія рушылі за імі, эфэктыўныя настолькі, наколькі дазваляе клімат міждзяржаўнага ўзаемадзеяньня. Гэты клімат сёньня становіць сабой поўную катастрофу», — адзначаецца ў тэксьце выступу памерлага беларускага дыплямата.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На саміт АБСЭ замест Макея паедзе пасол Беларусі ў Аўстрыі ДапкюнасУ сваім выступе Макей таксама ставіў паставіў пытаньне: «Як спыніць пажар у Эўропе?»
Паводле яго, у АБСЭ многія лічаць, што «трэба выявіць вінаватага, а затым дэманізаваць, ізаляваць і пакараць яго». Гэта, як лічыў Макей, кароткае апісаньне заходняга падыходу да Расеі і Беларусі, якое выявілася ў забароне ўдзельнічаць у сёлетнім паседжаньні Рады міністраў замежных справаў АБСЭ расейскаму міністру Лаўрову. У заяве Макея гаворыцца, што такое дзеяньне — «боязь альтэрнатыўнага пункту гледжаньня і слабасьць».
«Мы шкадуем аб гэтым рашэньні, бо яно забівае АБСЭ», — канстатаваў Макей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка разьвітаўся з Макеем у пустой залі Дому афіцэраў. ФОТААфіцыйны Менск на саміце АБСЭ ў Лодзі прадстаўляе Андрэй Дапкюнас, пасол Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЭ. Раней на саміт запрашалі міністра замежных справаў Уладзімера Макея, але ён памёр.
Таксама на 29-ю сустрэчу Рады міністраў АБСЭ ў Лодзі накіравалася і Сьвятлана Ціханоўская, паведаміла яе прэс-служба. У рамках візыту 1 сьнежня яна мае выступіць у дыскусіі «Пагаршэньне палітычнай сытуацыі і сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і яе наступствы для АБСЭ», арганізаваным Эстоніяй пры падтрымцы 37 дзяржаваў — удзельніц АБСЭ. Яна выкажацца на панэльнай дыскусіі разам з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасьці.
Сьвятлана Ціханоўская таксама правядзе шэраг сустрэч высокага ўзроўню.
Пры гэтым на саміт у Лодзь арганізатары адмовіліся запрасіць міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова як прадстаўніка краіны-агрэсара ў вайне з Украінай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская паедзе на сустрэчу міністраў замежных справаў краін АБСЭ ў Лодзі, куды запрашалі Макея