Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
У Менску 29 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі сацыёлягіню і кандыдатку навук Аксану Шэлест разам з архітэктарам і ўрбаністам Кірылам Мальцавым. Сёньня над імі прайшлі суды. Іх абвінавацілі паводле арт. 24.3 КаАП («непадпарадкаваньне міліцыянтам»).
Суд арыштаваў Аксану на 15 сутак, а Кірыла — на 13 сутак. Цяпер яны знаходзяцца на Акрэсьціна, паведамляе канал, які асьвятляе дзейнасьць філёзафа Ўладзімера Мацкевіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 30 лістапада: арышты на заводзе ў Мёрах; зноў затрымалі сацыёляга Аксану Шэлест