Пра разгром кватэры паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна»
Камандзір роты выведкі Павал «Волат», які стаяў ля вытокаў утварэньня палка Каліноўскага, загінуў 15 траўня падчас выкананьня баявой задачы на поўдні Ўкраіны.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, на маці Паўла, вядомую рэпрэсаваную выкладчыцу Натальлю Суславу, якая цяпер знаходзіцца ва Ўкраіне, завялі крымінальную справу паводле арт. 361-4 КК («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») за інтэрвію тэлеканалу «Белсат».
У канцы свайго роліка сілавікі просяць пакідаць заяўкі на тое, чыю кватэру ім разграміць у наступны раз.
Нагадаем, раней ГУБАЗіК публікаваў відэа, на якіх хваліўся, як разграміў кватэры рэдактаркі «Карателей Беларуси» і ютуб-канала «Дзікае паляваньне» Яніны Сазановіч, грамадзкага дзеяча Вадзіма Пракоп'ева, блогера Андрэя Павука, прадстаўніцы «Кібэрпартызанаў» Юльяны Шаметавец, прэс-сакратаркі палка Каліноўскага Крысціны «Чабор» і яе мужа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці загінулага ва Ўкраіне беларуса, якая прыняла за яго ўзнагароду, гэта вядомая гомельская выкладчыца, якую рэпрэсавалі