Пасьля вызваленьня большай часткі Харкаўшчыны паліцыя ўжо эксгумавала целы 889 чалавек, якія загінулі падчас расейскай акупацыі, паведаміў Радыё Свабода прадстаўнік украінскай паліцыі ў Харкаўскай вобласьці Сяргей Болвінаў.
«Гэта 695 целаў мірных жыхароў (у тым ліку 260 жанчын, 370 мужчын, 24 дзіцяці і каля 30 нявызначаных асобаў). Мы таксама праводзім эксгумацыю вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны і вайскоўцаў акупантаў... Мы вызначаем, хто гэтыя людзі і пры якіх абставінах яны загінулі», — адзначыў ён.
На пачатку верасьня ўкраінскія войскі вызвалілі ад расейскіх акупантаў большую частку Харкаўскай вобласьці.
Пасьля гэтага праваахоўнікі пачалі знаходзіць месцы масавых пахаваньняў на вызваленых тэрыторыях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліцыя: у целе забітага расейскімі войскамі ўкраінскага пісьменьніка знайшлі кулі ад пісталета Макарава