ГУБАЗіК затрымаў мужчыну за абразьлівы камэнтар пра Ўладзімера Макея з нагоды ягонай сьмерці.
Праваабаронцы са спасылкай на сілавікоў паведамляюць, што ўсяго выяўлена больш за 20 чалавек, якія, знаходзячыся ў Беларусі, абразілі ў камэнтарах Макея.
Таксама паведамляецца, што яны выявілі каля 50 чалавек, якія за межамі краіны напісалі абразьлівыя камэнтары пра памерлага кіраўніка МЗС. Сілавікі абяцаюць ім «цёплы прыём пры вяртаньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ня ўдасца абвергнуць вэрсіі пра забойства МакеяКіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей раптоўна памёр у суботу 26 лістапада на 65-м годзе жыцьця. Афіцыйна пра абставіны і прычыны сьмерці да сёньня не паведамляюць.
Цырымонія разьвітаньня прайшла ў менскім Доме афіцэраў, на ёй прысутнічаў Аляксандар Лукашэнка. Пахавалі Ўладзімера Макея на Ўсходніх могілках у Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьмерць Макея як тэст