У амбасадзе Ўкраіны ў Мадрыдзе адбыўся выбух, адзін супрацоўнік лёгка паранены

У амбасадзе Ўкраіны ў Мадрыдзе адбыўся выбух, супрацоўнік амбасады атрымаў лёгкае раненьне, паведамляе гішпанскае выданьне El Pais.

Паводле зьвестак выданьня, выбуховае прыстасаваньне спрацавала, калі супрацоўнік дыпляматычнай місіі адкрыў канвэрт.

Выданьне El Debate піша, што атрыманыя траўмы былі нязначнымі, пацярпелы самастойна дабраўся да лякарні.

На месцы здарэньня працуюць супрацоўнікі паліцыі і іншых службаў, быў актываваны антытэрарыстычны пратакол.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ня ўдасца абвергнуць вэрсіі пра забойства Макея

Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба даручыў тэрмінова ўзмацніць бясьпеку ўсіх украінскіх амбасадаў за мяжой і зьвярнуўся да кіраўніка МЗС Гішпаніі наконт расьсьледаваньня здарэньня.