Пачаўся другі этап «плянавай праверкі» ўліковых зьвестак. У Міністэрстве абароны паведамілі, што на першым этапе праверачныя захады праводзілі на прадпрыемствах і ў арганізацыях на месцы працы вайсковаабавязаных, зараз ідзе другі этап праверкі — непасрэдна ў камісарыятах і сельскіх выканаўчых камітэтах.
«На сёньня больш за 70% вайсковаабавязаных прынялі ўдзел у захадах зьверкі ўліковых зьвестак», — заявілі ў Міністэрстве абароны.
Раней у ведамстве сьцьвярджалі, што «вайсковаабавязаныя праяўляюць высокую ступень разуменьня і адказна падыходзяць да мерапрыемства».
Разам з тым Міністэрства абароны заяўляла, што ні пра якую мабілізацыю, як у суседняй Расеі, размовы няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі будзе атака зь Беларусі, гэтым разам Кіеў ударыць у адказ», — дырэктар Rochan ConsultingПаважаныя чытачы, калі вы маеце дадатковую інфармацыю пра дзеяньні вайсковых камісарыятаў у Беларусі, незвычайныя выпадкі, нейкую інфармацыю, датычную мабілізацыі ці выпраўленьня на вайсковыя зборы, просім вас зьвязацца з рэдакцыяй. Зрабіць гэта можна празь бясьпечную форму сувязі ніжэй.