У Арганізацыі бясьпецы і супрацы ў Эўропе няма мэханізму выключэньня краіны-чальца, таму ЗША спрабуюць засяродзіцца на выкрыцьці зьверстваў, якія Расея ўчыняе ва Ўкраіне, і максымальна ізаляваць яе і Беларусь як суагрэсара ды прыцягнуць іх да адказнасьці.
Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЭ Майкл Карпэнтэр на брыфінгу 29 лістапада.
Паводле яго, павінна быць нейкая форма справядлівасьці і адказнасьці за ўсе ваенныя злачынствы, парушэньні правоў чалавека і магчымыя злачынствы супраць чалавечнасьці, учыненыя ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША: «Рэжым Лукашэнкі цалкам адказны за здароўе Калесьнікавай»