Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманьне Віталя Васілевіча, генэральнага дырэктара прадпрыемства «Беллесвыраб» (Belwooddoors).
Паводле іх, мужчына забараніў ахове прадпрыемства прапускаць міліцыянтаў на аб’ект прадпрыемства. Як паведамляе «Вясна», пасьля гэтага яго затрымаў ГУБАЗіК.
Сілавікі пішуць, што мужчына ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а дома ў яго знайшлі зброю.
Belwooddoors — найбуйнейшая ў Беларусі вытворчая кампанія па выпуску міжпакаёвых дзьвярэй. Яе філіялы знаходзяцца ў Маскве, Астане, Алмаце і Нью-Ёрку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка 29 лістапада: Былому работніку пракуратуры прысудзілі 6 гадоў калёніі за распаўсюд зьвестак сілавікоў