У Менску разьвіталіся з Макеем: прыйшоў Лукашэнка і сям'я міністра ў няпоўным складзе. ФОТА
На фота з афіцыйных дзяржаўных публікацый не заўважаны дарослы сын міністра Віталь Макей. Ён сышоў з МЗС пасьля пратэстаў і гвалту сілавікоў у 2020-м, крытыкаваў дзеяньні ведамства. Уладзімер Макей ускосна прызнаваў праблемы ў адносінах з сынам. Афіцыйныя спачуваньні прымае другая ягоная жонка — актрыса, тэлевядоўца, кіраўніца Тэатру юнага гледача Вера Палякова, сын Арцём Палякоў і старэйшы сын Веры Паляковай — Дзьмітры.
Узнагароды Ўладзімера Макея. Уладзімер Макей скончыў Менскі пэдагагічны інстытут замежных моваў. Пасьля гэтага ў біяграфіі Макея ідзе вялікі прабел. Паведамляецца толькі, што з 1980 да 1991 год ён служыў у Галоўным разьведвальным упраўленьні Міністэрства абароны СССР, даслужыўся да палкоўніка. Прынамсі на фота мы бачым адну з узнагародаў ад КДБ. У 2000-2008 гадах быў памочнікам Аляксандра Лукашэнкі, у 2008-2012 гадах - узначальваў Адміністрацыю прэзыдэнта.
22 жніўня 2012 году Лукашэнка прызначыў яго міністрам замежных справаў.
Аляксандар Лукашэнка прыйшоў на разьвітаньне першым. На гэтым момант нікога не было ў разьвітальнай залі, апрача сям’і нябожчыка, варты і аховы. Бачна, што ўсе суседнія з будынкам Дому афіцэраў вуліцы перакрытыя спецслужбамі.
Уладзімер Макей у труне апрануты ў дыпляматычны мундзір
Чарга на разьвітаньне, якая складаецца пераважна з чыноўнікаў.