Старшыня ўраду Расеі Міхаіл Мішусьцін падпісаў распараджэньне аб адкрыцьця генэральнага консульства РФ у Горадні.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
Расея да апошняга часу мела ў Беларусі амбасаду ў Менску і генконсульства ў Берасьці (з 1994 году). Сёлета ў траўні было абвешчана, што яшчэ адно генконсульства будзе адкрыта ў Горадні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці адбылася акцыя пратэсту каля Генконсульства Расеі. Пра яе стала вядома толькі празь месяцТады амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў падчас сустрэчы з кіраўніком Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімерам Каранікам паведаміў, што рашэньне аб адкрыцьці кансуляту РФ у Горадні «прынятае і абмеркаванае на ўзроўні Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь».