Нечаканая сьмерць міністра замежных справаў Уладзімера Макея спарадзіла не адну кансьпіралягічную тэорыю. Алею ў агонь падліла рэакцыя на ягоную сьмерць афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі.
Міністра Макея яшчэ некалькі гадоў таму называлі адным з самых уплывовых чыноўнікаў. 10 гадоў ён узначальваў беларускую дыпляматыю. А да гэтага 12 гадоў быў то асабістым дарадцам Лукашэнкі, то ўвогуле кіраваў ягонай адміністрацыяй.
Глядзім, што, як і калі дзяржаўныя СМІ паведамі пра сьмерць Уладзімера Макея.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Збой сыстэмы. Як улады Беларусі адрэагавалі на сьмерць міністра Макея