Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэньні вынес прысуд жыхару Жлобіна, палітвязьню Сяргею Сьляжову, абвінавачанаму ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК) і распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці (ч.1 арт. 130 КК).
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».
Справу разглядаў судзьдзя Руслан Царук.
Сьляжоў быў затрыманы 29 верасьня 2021 года ў Жлобіне ў крымінальнай справе, распачатай за камэнтары ў інтэрнэце пасьля гібелі супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і ІТ-спэцыяліста Андрэя Зельцара падчас перастрэлкі ў Менску.
Сьляжоў быў прызнаны вінаватым і пакараны пазбаўленьнем волі на тры гады ў калёніі агульнага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Два гады калёніі для чалавека ні за што — гэта мала?». Што новага ў затрыманых у «справе Зельцара»