Акцыю ладзяць ініцыятары праўладных аўтапрабегаў — арганізацыя «Патрыёты Беларусі. Яны езьдзяць па ўсёй краіне з чырвона-зялёнымі сьцягамі, праводзяць мітынгі каля савецкіх помнікаў і сустракаюцца з моладзьдзю.
Падчас мітынгу каля помніку савецкім салдатам у Стоўпцах адбылося ўрачыстае адкрыцьцё невялікай табліцы з QR-кодам. У цырымоніі браў удзел і старшыня райвыканкаму Дзяніс Колесень. Разам з трыма ўдзельнікамі акцыі, пад музыку і ўвагу фатографаў, ён прымацаваў табліцу з кодам да апоры.
Пасьля сканаваньня QR-коду смартфонам адкрываецца сайт, дзе расказваецца пра гісторыю брацкай магілы ў Стоўпцах — пахаваньня там сотні савецкіх салдатаў, якія загінулі падчас ІІ Сусьветнай вайны.
Такія інфармацыйныя стэлы «Патрыёты Беларусі» і ФПБ плянуюць усталяваць ува ўсіх 118 раённых цэнтрах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральная пракуратура накіравала ў суд справу супраць Алеся Бяляцкага і іншых чальцоў праваабарончага цэнтру «Вясна»