24 лістапада пра «аблаву» ГУБАЗіКу ў Паставах паведаміў глыбоцкі краязнавец Кастусь Шыталь.
«Сярод затрыманых Юры Дзіковіч, Уладзімер Лашчотка, Сяргей Ляўко. У Дзіковіча быў ператрус яшчэ ў пачатку 2021 году, ён быў у статусе падазраванага за нейкі камэнтар у Telegram. Мясцовыя паведамляюць, што прынамсі супраць часткі затрыманых маглі быць распачатыя крымінальныя справы», — напісаў Шыталь у Facebook.
Пазьней «Наша ніва» паведаміла, што ператрусы ў Паставах адбыліся прынамсі ў 11 чалавек. Траіх затрымалі, а аднаго сілавікі завезьлі ў Менск. Нагодай для масавага перасьледу жыхароў Паставаў мясцовыя называюць пратэсты 2020 году і крытыку кіраўніка раёну.
Сёньня сталі вядомыя імёны яшчэ дваіх затрыманых — гэта Людміла Цыбульская і Дзяніс Цыбульскі. Да іх сілавікі ўварваліся раніцай 23 лістапада.
Кастусь Шыталь з спасылкай на сваякоў затрыманых напісаў, што Цыбульскіх адвезьлі ў Менск на Акрэсьціна. Іншых падрабязнасьцяў пакуль няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 лістапада: удзельнікі гурта Litesound знаходзяцца на «Валадарцы»