Суд Першамайскага раёну Менску вынес прысуд палітзьняволенаму прафсаюзнаму актывісту Міхаілу Громаву.
Як паведамляе «Вясна», суд, які доўжыўся з 3 лістапада, прызнаў Громава вінаватым і вынес пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсьць месяцаў («хатняя хімія»).
Справу разглядала судзьдзя Сьвятлана Чараповіч.
Громава абвінавачвалі паводле крымінальнага артыкулу пра арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушылі грамадзкі парадак, альбо ў актыўны ўдзел у такіх дзеяньнях.
Громаў — былы намесьнік старшыні прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці, потым сакратар Свабоднага прафсаюзу мэталістаў, які быў ліквідаваны ўладамі Беларусі ў ліпені гэтага году. Яго затрымалі 19 красавіка разам з многімі актывістамі незалежных прафсаюзаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Ярашуку выставілі новае абвінавачаньне — у закліках да заходніх санкцый. Насамрэч ён выступаў супраць іх