26 і 27 лістапада ў Магілёўскай вобласьці парушалася электразабесьпячэньне 1480 трансфарматарных падстанцый і 476 населеных пунктаў, паведаміла Міністэрства надзвычайных сытуацый.
Прычына — моцны сьнегапад: у вобласьці выпала ад 7 да 11 мілімэтраў ападкаў (норма на 10 дзён складае 14 мілімэтраў). У Магілёве за дзень выпала 14 мілімэтраў ападкаў.
Паводле МНС, да аднаўленьня нармальнай работы электрастанцый прыцягвалі 47 адзінак тэхнікі і 99 работнікаў раённых электрасетак, супрацоўнікі міністэрства за суткі зрабілі 26 выездаў на ўборку паваленых дрэваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія памежнікі знайшлі каля польскай мяжы яшчэ адзін труп і выцягнулі з балота траіх мігрантаў