Суразмоўца газэты патлумачыў, што астатнія краіны — у асноўным буйныя саюзьнікі, такія як Францыя, Нямеччына, Італія, Нідэрлянды — па-ранейшаму ў стане аказваць ваенную дапамогу Кіеву. Па словах крыніцы, агулам NATO перадало Ўкраіне зброі на суму 40 мільярдаў даляраў, што сувымерна з абаронным бюджэтам Францыі.
Эўразьвяз зацьвердзіў больш за тры мільярды эўра кампэнсацыі з эўрапейскага фонду міру дзяржавам-членам за іх дапамогу Ўкраіне, але цяпер фонд вычарпаны амаль на 90 працэнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка, які казаў пра вайну з Украінай за тры дні, прагназуе яшчэ 2 гады баёўЭкспэрты The New York Times таксама адзначаюць, што падчас баявых дзеяньняў абодва бакі канфлікту расходуюць зброю і боепрыпасы нябачнымі з часоў Другой сусьветнай вайны тэмпамі. Краіны Захаду аказаліся не гатовыя да такога сцэнару.
Газэта прыводзіць прыклад Афганістану, дзе войскі NATO выпускалі па 300 артылерыйскіх стрэлаў у дзень, не турбуючыся пра супрацьпаветраную абарону. Узброеныя сілы Ўкраіны могуць запускаць тысячу ракет у дзень, і пры гэтым яны маюць патрэбу ў ваеннай дапамозе і сродках абароны ад расейскіх снарадаў.