Пратэсты супраць шырокіх каранавірусных абмежаваньняў у Кітаі распаўсюдзіліся на яшчэ большую колькасьць гарадоў, у тым ліку на фінансавы цэнтар Шанхай. Раніцай 27 лістапада прайшлі новыя пратэсты, амаль праз тры гады пасьля пачатку пандэміі.
Цяпер улады сутыкнуліся з новай хваляй гневу, выкліканай пажарам на крайнім захадзе краіны, дзе загінула шмат асоб.
Пажар 24 лістапада, у выніку якога загінулі 10 чалавек у шматпавярховым будынку ў горадзе Ўрумчы, сталіцы рэгіёну Сіньцзян, выклікаў нэгатыўную рэакцыю людзей, бо людзі выказалі здагадку, што жыхары не змаглі своечасова выратавацца, бо будынак быў часткова заблякаваны. Гарадзкія ўлады адмаўляюць гэтыя абвінавачаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 69-гадовы Сі Цзінпін пераабраны кіраўніком КітаяПажар і адмаўленьне ўладамі таго, што меры, зьвязаныя з COVID-19, перашкодзілі ўцёкам і выратаваньню, выклікалі беспрэцэдэнтную хвалю грамадзянскага непадпарадкаваньня ў мацерыковым Кітаі з таго часу, як Сі Цзіньпін прыйшоў да ўлады дзесяць гадоў таму.
Як вядома, Пэкін праводзіць агрэсіўную палітыку ў дачыненьні уйгураў, шмат гадоў у прэсе зьяўляюцца публікацыі і расьсьледаваньні пра тое, як уйгураў улады ўспрымаюць людзьмі «другога гатунку», сочаць за імі, падсяляючы ў сем’і кітайскіх «кантралёраў», дыскрымінуюць уйгураў па моўнай і рэлігійнай прыкмеце. Інфармацыі, што гэты фактар неяк паўплываў на гібель людзей ва Ўрумчы 24 лістапада, няма.
Сотні студэнтаў Пэкінскага ўнівэрсытэту Цінхуа мітынгавалі ў сваім унівэрсытэцкім гарадку ў нядзелю, паведаміла агенцтва AFP. Студэнты скандавалі «свабода пераможа» і заклікалі зьняць абмежаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З Кітаем Эўропа паўтарае памылку, якую зрабіла з Расеяй». Што кажуць амэрыканскія і эўрапейскія экспэрты пра кітайска-расейскі хаўрус ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што трэба ведаць пра новыя варыянты COVID-19, якія цяпер распаўсюджваюцца. Пытаньні і адказы