«Бакі ў пазытыўным ключы ацанілі пляны кампаніі па арганізацыі продажаў і плянаваньні вытворчасьці асэптычнага пакаваньня ў Рэспубліцы Беларусь», — паведамляе прэс-служба Мінсельгасхарчу.
Для ўдакладненьня якасных і тэхнічных характарыстык прадстаўнікі кітайскай кампаніі наведалі шэраг беларускіх малакаперапрацоўчых арганізацый. Ці дасягнутая канчатковая дамоўленасьць аб пастаўках кітайскай упакоўкі ў Беларусь, міністэрства не ўдакладняе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Праблемы з малаком, рыбай, сьвежай курацінай, макаронай». Беларусы абвяргаюць КачанавуУ ліпені беларусы пачалі скардзіцца на малы выбар малочных прадуктаў у крамах. Гандлёвыя сеткі тлумачылі гэта перабоямі ў пастаўках ад вытворцаў, вытворцы — праблемамі з сыравінай і ўпакоўкай. У жніўні Мінсельгасхарч патлумачыў скарачэньне асартымэнту малочнай прадукцыі ў крамах праблемамі з тэтрапакам у сувязі з заходнімі санкцыямі.
Аляксандар Лукашэнка абурыўся таму, што ў Беларусі ня могуць зрабіць тэтрапак, і запатрабаваў «за суткі» перабудаваць беларускія вытворчыя лініі і наладзіць свой выпуск упакоўкі.
У кастрычніку ў Мінсельгасхарчы заявілі аб адсутнасьці праблем з упакоўкай для малочнай прадукцыі.